Гонар і годнасць твая,Беларусь, Белы,чырвоны і белы. Гэтаму сцягу ў любові клянусь, Сэрдцам к яму прыкіпелы. Ты праз стагоддзі мой вершнік прыйдзі, Унук цябе доўга чакае. І на Радзіму дарогу знайдзі, Сцяг твой няхай залунае. Гонар і годнасць мая,Беларусь, Сцяг і Пагоня,як спадчына. Веру,калісьці пад імі прачнусь, Тут нарадзіуся,зямля мая,матчына. Вернецца крыж Ефрасінні пад сцяг, І з небыцця сабяруцца да дому. Бо гэта ўсё нашых продкаў пасаг, Крыжу клянёмся святому. Гонар і годнасць твая,Беларусь, Белы,чырвоны і белы. Гэтаму сцягу ў любові клянусь, Сэрдцам к яму прыкіпелы. 21.09.2011года |