Князь, прымай сваiх сватоу, Ды прымай з пашанай. Стол гасцям сваiм гатоу, З медавухай пьянай. Дачку нам сваю аддай, Князю яна люба. Шчасця маладым жадай, Павядзём да шлюба! Ой не любы ёй той князь, не глядзелi б вочы, Яна плакала, малiлась, Божаньку усе ночы. Ой не люб ёй гэты князь, пажалей жа мацi, Як жа з iм жыццё пражыць, жыць i не кахацi. Пад вянец яе вядуць, З князям, супастатам. Слёзы горкiя бягуць, У чым жа вiнавата? I правмовiла кнзёуна, не бываць такому, Лепей душачку аддам, Богу я святому. Праклiналi род сваты, бацькi сваю дочку, Ды i выгналi яе, голенькую у ночку. Колькi ж яна нацярпелась, Колькi слёз пралiла. Мо каханнем сэрдца грэлась, Душа не застыла. Абвянчалася з каханым, Яна цёмнай ночкай. Нарадзiуся сын жаданы, Ну а потым дочка. I ад гэтай вось князёуны, Род мой i вядзецца. Мы кахаем толькi сэрдцам, Покуль яно бьецца. 2013-01-15 Белорусский язык (белор. беларуская мова) |